Брэсцкага краязнаўцу аштрафавалі за "экстрэмісцкія" рэпосты
Брэсцкага краязнаўцу Ігара Бараноўскага аштрафавалі за "экстрэмісцкія" рэпосты ў Facebook. Адміністрацыйную справу 30 снежня разглядаў суд Маскоўскага раёна Брэста. Прысуд — 20 базавых велічынь ці 580 рублёў, паведаміў Бараноўскі ў Facebook.
"Дзякуй Богу — не 15 сутак", — напісаў Ігар Бараноўскі. Штраф ён мусіць заплаціць на працягу месяца.
Агулам на краязнаўцу, рэдактара газеты "Царква" былі складзены 12 адміністрацыйных пратаколаў за рэпосты матэрыялаў тэлеканала "Б*лсат", зробленыя ў ліпені (два з іх у дзень, калі яго прызналі "экстрэмісцкім", іншыя былі раней). Матэрыялы справы суддзя двойчы адпраўляў на дапрацоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.