Брэсцкія мытнікі спынілі кантрабанду аўтазапчастак на 9,5 тысяч рублёў
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце пропуску "Казловічы" выявілі кантрабандную партыю аўтазапчастак, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
У грузавым аўтамабілі "Mercedes", які ехаў з аўтазапчасткамі з Польшчы на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнай саюза, мытнікі выявілі больш за 70 адзінак розных запчастак для легкавых аўтамабіляў, якія ўвозіліся без таварасуправаджальных дакументаў. Гэта былі дыскі, кандэнсатары, радыятары ды інш. Кошт тавару — каля 9,5 тысячы рублёў.
Мытнікі склалі адміністрацыйны пратакол. Суб'екту гаспадарання пагражае штраф — да 30% ад кошту кантрабанды.