Брэсцкія ратавальнікі лавілі змяю ў шафе (фота)
Брэсцкіх ратавальнікаў 2 лістапада выклікалі ў шматкватэрны дом па вуліцы Луцкай. Як паведамляе realbrest.by, жыхары адной з кватэраў выявілі змяю ў сябе ў шафе.
Мяркуецце, што яна збегла ад кагосьці з жыхароў і па вентыляцыі адправілася да суседзяў. Ратавальнікі злавілі неспадзяваную "госцю".
Дарэчы, у жніўні ад аднаго з жыхароў Мінску ўцёк чатырохметровы пітон. Лавіць яго давялося ў дзіцячым садку. Уладальніка пітона аштрафавалі на 490 рублёў (20 базавых велічынь).