Брэстаўчан “ушчыльняюць” новым гандлёвым цэнтрам (фота)

З гэтай праблемай людзі звярнуліся ў гарвыканкам ад імя Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада), у прыёмны офіс якой у сваю чаргу і паступілі скаргі грамадзян.



Раней сябры сацыял-дэмакратычнай партыі прапаноўвала мясцовым уладам на месцы пусткі, дзе зараз будуецца аб'ект, сквер з зялёнымі насаджэннямі і дзіцячымі пляцоўкамі. Зварот актывістаў дэмакратычных сілаў быў падтрыманы абсалютным большасцю жыхароў суседніх дамоў.



Ігнараванне ўладамі прапановаў БСДП (Грамада) Еўрарадыё каментуе кіраўнік абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі.


Маслоўскі: "Мы не супраць гандлёвага аб'екту, мы за тое, каб улады паважалі меркаванне жыхароў нашага горада і рабілі адпаведныя захады. Мы лічым, што ў горадзе, як увогуле і ў краіне, адсутнічае самакіраванне, бо ўлады не прыслухоўваюцца да меркавання люзей, да іх думак".



Як таксама дадаў Ігар Маслоўскі, зараз актывісты будуць патрабаваць ад кіраўніцтва гораду максімальна магчымага азелянення вакол будучага  гандлёвага комплексу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі