Брэстаўчане сабралі больш за 1000 подпісаў пад “балонскай” заявай

Адукацыйную праграму “Балонскі працэс і Беларусь” рэалізуе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Сярод патрабаванняў: па-першае, магчымасць абіраць рэктара калегіяльным органам універсітэта, а, па-другое, непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установы. Агучаныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляецца
ўмовай далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу.



Пра працэс збору подпісаў Еўрарадыё распавёў каардынатар кампаніі Уладзімір Красько:



"Збор подпісаў адбываўся сярод моладзі, студэнтаў і выкладчыкаў брэсцкіх універсітэтаў. Варта адзначыць, што людзі падпісваліся ахвотна. Часам узнікала пытанне: "Што такое Балонскі працэс?" Аднак такіх пытанняў было не шмат — збольшага людзі арыентаваліся ў тэме".



Цяпер актывісты кампаніі рыхтуюць афіцыйны ліст у Міністэрства адукацыі, які разам з подпісамі дашлюць цягам наступнага тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі