Брэстаўчанін зарабіў на гульні ў покер больш за 6 млрд рублёў
28-гадовы жыхар Брэста стаў рэкардсменам па прыбытках сярод фізічных асоб па выніках 2013 года ў сваёй вобласці.
Ён зарабіў на гульні ў покер-онлайн за мяжой 6,1 млрд рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на падатковую інспекцыю. Малады чалавек добраахвотна падаў падатковую дэкларацыю і заплаціў падатак у суме 730 млн рублёў.
Аналагічным чынам паступілі два жыхары Ганцавічаў. Іх агульны выйгрыш у інтэрнэт-казіно склаў 254 мільёны, а агульная сума падаткаў — 30,5 млн рублёў.
Фота — day.by