Брэстаўчаніна, які абрабаваў інкасатараў, асудзілі на сем гадоў

Брэстаўчаніна, які абрабаваў інкасатараў, асудзілі на сем гадоў

11 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста быў абвешчаны прысуд 33-гадоваму жыхару горада. Мужчыну, як піша TUT.by, прызналі вінаватым у замаху на рабаванне з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры. Яму прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Інцыдэнт адбыўся 27 лістапада. Інкасатар нёс выручку з банкамата ў службовую машыну. Брэстаўчанін напаў на яго з электрашокерам, забраў сумку, у якой было 195 тысяч рублёў (каля 90 тысяч долараў) і кінуўся наўцёкі. Інкасатары пагналіся за ім і затрымалі.

На судзе мужчына часткова прызнаў сваю віну і патлумачыў свой учынак фінансавымі прычынамі. У верасні ён звольніўся з працы і хацеў адкрыць сваю справу, для чаго прадаў кватэру. Частку атрыманых грошай брэстаўчанін выдаткаваў на пагашэнне пазык, а астатняе ўклаў у развіццё бізнесу. Калі сродкаў не хапіла, ён звярнуўся да знаёмых: тыя спярша пагадзіліся яго фінансава падтрымаць, але потым адмовілі.

Брэстаўчаніну было патрэбна каля 10-15 тысяч долараў. Іх ён і вырашыў здабыць у інкасатараў. Ён знайшоў у інтэрнэце інструкцыю па працы інкасатараў, каб вывучыць іх дзейнасць. Там гаварылася, што інкасатары не носяць пры сабе зброю, а пры нападзе не маюць права пераследаваць злачынца. 

Дарэчы, пацярпелы інкасатар у сваіх сведчаннях заявіў, што такіх інструкцый ў іх няма: "У абвінавачанага былі недакладныя звесткі. Па нашай інструкцыі пасля першага папераджальнага стрэлу ў паветра я мог страляць на паразу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі