БРСМ БДУ: Студэнты могуць працаваць на будоўлях і ў гіпермаркетах

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога студэнты могуць працаваць у будатрадах круглы год. Тлумачыцца гэта тым, што моладзь сама прагне працаваць як мага больш.



Намесніца сакратара камітэта БРСМ БДУ Юля Гайдук у гутарцы з Еўрарадыё кажа, што большая частка працадаўцаў — са сферы паслуг.



Гайдук: "Гэта або буйныя крамы — Prostore ці такія гіпермаркеты, як "Еўраопт", або гэта пераход ужо на пастаянную працу. Нават працадаўцы нам званілі і прапаноўвалі працу: спачатку хлопцаў і дзяўчат бралі на выпрабаванне альбо былі гатовыя закрываць ім як практыку і надалей гатовыя іх працаўладкоўваць на працягу года. Гэта добра для выпускнікоў і студэнтаў старэйшых курсаў — трэцяга-чацвёртага... Таксама ёсць будаўнічыя аб'екты — напрыклад, адміністрацыйны будынак па вуліцы Арлоўскай. Там дакладна хлопцы будуць працаваць яшчэ і ў верасні".



Гайдук кажа, што ў падобных выпадках або ўніверсітэт, або працадаўца ідзе насустрач. Студэнтам могуць уводзіць вольнае наведванне апошніх дзвюх пар. Або яны могуць працаваць кароткі дзень — 5 гадзінаў замест 8.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі