Бруднае паветра Еўропы і перамір'е ў сектары Газа — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Пакуль у сектары Газа вызваляюць закладнікаў, польскія дальнабойшчыкі працягваюць страйк на ўкраінскай мяжы. Што не так з паветрам Еўропы і навошта ў Іспаніі стварылі першую віртуальную мадэль?

Падрабязней пра гэта чытаем у рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".


У сектары Газа пачалося перамір'е

Перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС, а таксама вызваленне закладнікаў набыло сілу і працягнецца 4 дні. Пагадненне, паводле якога будуць вызваленыя дзясяткі закладнікаў, якія ўтрымліваюцца баевікамі, і палестынцаў, якія сядзяць у турмах Ізраіля, было дасягнутае напярэдадні.

У гэты ж час у Газу будзе паступаць гуманітарная дапамога.

 

Забастоўка на ўкраінскай мяжы працягваецца

23 лістапада польскія дальнабойшчыкі заблакавалі апошні грузавы КПП на мяжы Польшчы і Украіны. Так пачалася трохдзённая папярэдняя акцыя пратэсту.

Заторы на пераходах расцягнуліся на дзясяткі кіламетраў, час чакання праезду на некаторых пунктах можа займаць пяць дзён. Арганізатары акцыі кажуць, што прапускаюць легкавыя аўтамабілі з пасажырамі, а таксама грузы гуманітарнай і вайсковай дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі