Замахі на Зяленскага і двувуголка Напалеона — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Штучны інтэлект скароціць працоўны тыдзень вялікабрытанцаў да чатырох дзён, а жыллёвы крызіс паўплывае на ход выбараў у Нідэрландах. Навіна пра знакаміты капялюш Напалеона, які прадалі амаль за 2 мільёны еўра, вядома, магла б падняць усім настрой, калі б не Уладзімір Зяленскі, які заявіў, што яго хацелі забіць.
Падрабязней пра ўсё гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Замахі на Зяленскага?
Спецслужбы Украіны прадухілілі "пяць ці шэсць" спробаў замаху на жыццё прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
З ягоных слоў, пасля першага такога выпадку ў яго была паніка, але потым усё стала не так страшна.
— Першы раз вельмі цікава, а потым гэта, як кавід. Спачатку людзі не ведаюць, што з гэтым рабіць, і гэта выклікае страх. А потым выведка проста паведамляе табе дэталі, што яшчэ адна група прыбыла ва Украіну дзеля спробы здзейсніць гэта.
На пытанне аб тым, ці скарысталася б Украіна магчымасцю забіць Пуціна, Зяленскі ухіліўся ад прамога адказу:
— Гэта вайна, і ва Украіны ёсць усе правы абараняць нашу зямлю.
Жыллёвы крызіс паўплывае на выбары ў Нідэрландах
22 лістапада многія грамадзяне Нідэрландаў прагаласуюць за тых палітыкаў, якія абяцаюць выдзеліць асобны дом або кватэру спачатку ім, а пасля — жыллё працоўным мігрантам. У густанаселенай краіне зямлі пад забудову мала, а тую, што ёсць, у асноўным адваявалі ў мора.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.