Свет у полымі: Італія бяднее, а ў Ісландыі вывяргаецца вулкан — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У свеце неспакойна. Італьянцы імкліва бяднеюць, а жыхары Ісландыі рыхтуюцца да вывяржэння вулкана. І пакуль адны палітыкі распальваюць войны, іншыя думаюць над тым, як іх хутчэй скончыць. "Вайна ў сектары Газа будзе працягвацца, пакуль ХАМАС не будзе знішчаны", — перакананы былы прэм'ер-міністр Ізраіля Эхуд Ольмерт. А як ідуць справы ва Украіне, і ці ёсць хоць нейкія пазітыўныя навіны? Пра гэта і не толькі чытаем у традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Вайна не скончыцца, пакуль Ізраіль не знішчыць ХАМАС
На фоне сур'ёзнага гуманітарнага крызісу Ізраіль узмацняе наземны наступ у сектары Газа. Экс-прэм'ер-міністр краіны Эхуд Ольмерт заяўляе, што вайна будзе працягвацца датуль, пакуль Ізраіль не дасягне сваёй канчатковай мэты — знішчэння ХАМАС.
— Кожны грамадзянін, кожнае немаўля, кожнае дзіця, якога забіваюць, — гэта жудасна. Таму я не хачу спрачацца наконт лічбаў. У ААН яны, прыкладам, Вялікабрытанія, далі ўказанне паслам галасаваць супраць спынення агню. Іначай кажучы, яны патуралі працягу ізраільскай ваеннай аперацыі.
Чаго яны чакалі? Што не будзе ахвяр?
Мы яшчэ нават не падышлі да сутнасці гэтай аперацыі. Хан-Юніс, які меcціцца ў паўднёвай частцы сектара Газа, — гэта сапраўдная штаб-кватэра ХАМАС. Там знаходзіцца кіраўніцтва, яны хаваюцца, у іх ёсць бункеры, камандныя пункты, пускавыя пляцоўкі.
Італьянцы імкліва бяднеюць
Па звестках Нацыянальнага інстытута статыстыкі, у 2022 годзе кожны дванаццаты італьянец жыў ва ўмовах крайняй галечы.
Гэтыя лічбы імкліва растуць — усё больш людзей не могуць дазволіць сабе купіць прадметы першай неабходнасці — ежу ці вопратку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.