Brutto прэзентавалі сінгл на верш Янкі Купалы (слухаць)
Музыкі кажуць, што новую працу варта ўспрымаць як заклік.
У Brutto ізноў новы сінгл. Ён мае назву "Будзь смелым" і складаецца з двух трэкаў: уласна "Будзь смелым" — новым, напісаным на верш Янкі Купалы, і свежай версіі "ляпісаўскай" песні "Священный огонь" з крычалкамі і спартовым запалам.
Сяргей Міхалок і кампанія кажуць, што сінгл варта ўспрымаць як заклік:
"Будзь смелым, калі ідзеш за сваёй марай, і будзе з табой святы агонь".
Песню "Будзь смелым" музыкі таксама суправадзілі lyric-відэа.