Брытанцы навучыліся атрымліваць памідоры і бульбу з аднаго куста (відэа)
Кампанія Thompson&Morgan ўвасобіла ў жыццё старую мару фермераў.
У продаж паступіла насенне расліны, верхнія плады якой ўяўляюць сабой памідоры чэры, а караняплоды — бульбу.
Гібрыд памідора і бульбы назвалі TomTato (tomato — па-анг. памідор; potato — па-анг. бульба). Вытворцы сцвярджаюць, што ў памідораў правільны ўзровень кіслотнасці, а на смак яны саладзейшыя за звычайныя. Пры гэтым бульбяныя клубні цалкам прыдатныя для варэння, смажання і нават гатавання чыпсаў.
Спецыялісты працавалі больш за 15 гадоў, каб атрымаць гэтую расліну. "Кожная расліна прышчэпленая ўручную. У іх няма генетычна мадыфікаваных кампанентаў, гэта цалкам натуральны і бяспечны працэс", — сцвярджае вытворца.
TomTatos прыдатныя для вырошчвання як у цяпліцах, так і на градах пад адкрытым небам.
Фота — thompson-morgan.com