Брытанская выведка: Расія перакідае знясіленыя падпадзелы на Данбас
Данецкая вобласць / Нацыянальная паліцыя
Расія была змушана з'яднаць і перадыслакаваць знясіленыя і разрозненыя падпадзелы пасля няўдалых наступаў на паўночным усходзе Украіны, цытуе ВВС справаздачу выведкі Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
У шмат каго з гэтых падпадзелаў саслабелы баявы дух, мяркуюць адмыслоўцы брытанскай выведкі.
“Расія спадзяецца выправіць праблемы, якія раней стрымвалі яе ўварванне, шляхам геаграфічнай канцэнтрацыі баявой моцы, скарачэння ліній забеспячэння і спрашчэння камандавання і кіравання”, — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.
Там таксама названы праблемы, з якімі сутыкаюцца расійскія сілы. Сярод іх — “нястачы тактычнай каардынацыі”, “адсутнасць навыкаў на узроўні падпадзелаў” і “нерэгулярная падтрымка з паветра”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.