БСБ Банк: Гэта не абмежаванні на продаж валюты, а тэхнічныя складанасці

БСБ Банк: Гэта не абмежаванні на продаж валюты, а тэхнічныя складанасці

14 студзеня кліенты БСБ Банка сутыкнуліся са складанасцямі: з рублёвай карткі на валютную нельга было перавесці больш за 50 долараў. А з доларавай і рублёвай карткі нельга было зняць валюту ў банкамаце. Абмежаванні дзейнічалі пасля абеду і да самага вечара, а супрацоўнікі банка паведамлялі пра абмежаванні.

Супрацоўніца БСБ Банка: "Існуе абмежаванне: 50 долараў у суткі. Зняцце валюты з карты таксама прыпыненае. Канчатковай даты сканчэння дадзеных абмежаванняў няма".

Але ўжо зранку 15 студзеня ў call-центры паведамілі, што "гэта не абмежаванні, а тэхнічныя складанасці".

Супрацоўніца кол-цэнтра: "Як такія абмежаванні не ўводзіліся. Гэта былі тэхнічныя складанасці. Зараз абмежаванняў няма".

Як упэўнілася Еўрарадыё, абмежаванні сапраўды ўжо знятыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі