"БСБ Банк" назваў стратэгічнага партнёра па абслугоўванні фізічных асоб

"БСБ Банк" назваў стратэгічнага партнёра па абслугоўванні фізічных асоб

"БСБ Банк" назваў стратэгічнага партнёра па абслугоўванні фізічных асоб. Ім стаў "БНБ-Банк", з якім было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. Кліентам (фізічным асобам, у тым ліку ўладальнікам зарплатных праектаў, ІП) прапанавалі перавесці па спрошчанай працэдуры ў яго рахункі на абслугоўванне. Адзначаецца, што кліенты і далей змогуць звяртацца ў "БСБ Банк" па пытаннях выпуску і суправаджэння картак.

Прэс-служба "БСБ Банка" падкрэслівае, што банкі абяцаюць прыкласці ўсе высілкі, каб пераход прайшоў максімальна аператыўна і камфортна.

Як паведамляла Еўрарадыё, на мінулым тыдні стала вядома, што Нацбанк пазбавіў “БСБ Банк” ліцэнзіі на аперацыі з фізічнымі асобамі. Адміністрацыя папрасіла сваіх кліентаў зняць грошы з картак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі