"БСБ банк": Плацежныя карткі працягнуць працаваць і пасля 25 чэрвеня 2017 года

"БСБ банк": Плацежныя карткі працягнуць працаваць і пасля 25 чэрвеня 2017 года

"БСБ-банк" заяўляе, што плацежныя карткі фізічных асобаў будуць дзейнічаць і пасля 25 ліпеня. Пры гэтым іх нават не давядзецца мяняць, паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе банка. 

На дапамогу кліентам "БСБ банка" прыйшоў БНБ-банк. Са згоды кліента рахункі ўладальнікаў плацежных картак фізічных асоб будуць адкрытыя ў БНБ-банку, і на іх перавядуць рэшту грошай на цяперашніх рахунках.

У выніку цяперашнія плацежныя карты застануцца дзейнымі і кліентам не трэба будзе атрымліваць новыя. 

Акрамя гэтага, кліентам абяцаюць бонусы:

— афармленне авердрафту ў БНБ-банку па спрошчанай працэдуры;

— магчымасць бясплатнага павышэння ўзроўню карткі;

— для ўладальнікаў зарплатных картак — бясплатнае зняцце грашовых сродкаў у банкаматах сеткі СБС і БНБ-Банка;

— для ўладальнікаў іншых картак — бясплатнае зняцце грашовых сродкаў у банкаматах БСБ Банка і БНБ-Банка;

Як паведамляецца на сайце "БСБ банка", да 25 чэрвеня 2017 года фізічным кліентам банка трэба адправіць СМС на нумар тэлефона 1235 з тэкстам "bnb" або "БНБ" (рэгістр літар не ўлічваецца). Пасля гэтага на адрас e-mail, указаны пры адкрыцці рахункі ў "БСБ банку", прыйдзе паведамленне, якое трэба адкрыць і завяршыць працэдуру, перайшоўшы па спасылцы ў ім.

Перавод рахункаў адбудзецца на працягу аднаго банкаўскага дня без перавыпуску плацежных картак.

Як паведамлялася раней, з 26 чэрвеня 2017 года Нацбанк забірае ў "БСБ банка" ліцэнзію на банкаўскія аперацыі з фізічнымі асобамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі