БСБ Банк заплаціў пеню 5,2 млн за пратэрмінаваныя падаткі — 3,5 млн
БСБ Банк заплаціў пеню ў памеры 5,2 млн рублёў за пратэрмінаваныя падаткі ў памеры 3,5 млн, інфармуе партал tut.by. Здарылася гэта па выніках праверкі, якую праводзілі ў банку супрацоўнікі Камітэта дзяржкантроля. Адзначаецца, што падаткі былі за 2011-2012 гады, а заплацілі пеню ў 2017 годзе.
Летась чысты прыбытак БСБ Банка знізіўся ў 1,7 разы — да 7 млн рублёў. У чэрвені Нацбанк адклікаў у яго ліцэнзію на працу з фізасобамі, якую вярнуў у жніўні.