БТ: Дазволенага канцэрта ў цэнтры горада ім падалося мала (відэа)

БТ: Дазволенага канцэрта ў цэнтры горада ім падалося мала (відэа)

Увечары ў нядзелю ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” вулічнай акцыі (мітынгу і канцэрту) каля Опернага тэатру, прысвечанай 100-годдзю абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР, было прысвечана 27 секунд (гл. ад 1:03:16). За гэты час вядучыя праграмы паспелі распавесці пра “правакацыі”. Пры гэтым “карцінка” была такая, што немагчыма было здагадацца пры тысячы людзей, якія прыйшлі на святочнае мерапрыемства:

“Сёння ў Мінску прайшло дазволенае Мінгарвыканкамам мерапрыемства, прымеркаванае да прыняцця 3-й статутнай граматы, 100-годдзю аб’яўлення БНР. Праўда, не абышлося без правакацый з боку асоб, якія даўно і беспаспяхова спрабуюць прэтэндаваць на званне лідараў апазіцыі. Дазволенага канцэрта ў цэнтры горада ім падалося мала, яны заклікалі людзей на забароненае шэсце. Аднак такая спроба правалілася. Праваахоўнымі органамі парушэнне закону не дапушчана”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі