Будоўлю каля Курапатаў спынілі часткова: рабочыя пракладаюць камунікацыі

Будоўлю каля Курапатаў спынілі часткова: рабочыя пракладаюць камунікацыі

23 лютага з раніцы актывісты, якія пратэстуюць супраць будоўлі ў Курапатах, зноў выставілі два намёты, грэюцца ля вогнішча і п’юць гарбату. Цяпер тут каля дзесяці чалавек.

Уначы на актывістаў напалі невядомыя з бітамі і ў балаклавах. Нападнікі крычалі “Белая раса”, паклалі некалькі актывістаў на зямлю, змялі намёт.

У выніку нападу актывісты Алесь Кіркевіч і Юрась Лукашэвіч атрымалі траўмы. Алесь Кіркевіч да лекараў не звяртаўся, Юрась Лукашэвіч звярнуўся ў лякарню.

Па словах чыноўнікаў з Мінгарвыканкама, будоўлю мусілі спыніць на 23 лютага. Але тут працуе адзін экскаватар, рабочыя пракладаюць камунікацыі, на будоўлі прыбіраюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі