Букераўскую прэмію атрымаў ірландскі пісьменнік Пол Лінч
Пол Лінч
Букераўскую прэмію за 2023 год атрымаў ірландскі пісьменнік Пол Лінч. Яго раман "Песня прарока" адзначылі за "хвалюючы і натхняльны партрэт нацыі, якая спаўзае да тыраніі, а таксама за спробы адной жанчыны захаваць сваю сям'ю".
Полу Лінчу 46 гадоў, ён жыве ў Дубліне. "Песня прарока" — яго пяты раман.
Букераўская прэмія ўпершыню была ўручана ў 1969 годзе. Ёй узнагароджваюцца літаратары, якія пішуць на англійскай мове. Лаўрэат атрымлівае 50 тысяч фунтаў.
‘This was not an easy book to write.’
— The Booker Prizes (@TheBookerPrizes) November 26, 2023
Watch @paullynchwriter's #BookerPrize2023 acceptance speech.https://t.co/o890YuwYOV pic.twitter.com/AgQ65hPGhg
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.