Букмекеры лічаць мінскае "Дынама" фаварытам матча супраць "Насьёнала"
А каэфіцыент на перамогу "Шахцёра" дасягае 18.
Сёння два беларускія футбольныя клубы гуляюць матчы раўнда плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. Мінскае "Дынама" сустракаецца з партугальскім "Насьёналам", а галандская ПСВ — з салігорскім "Шахцёрам". Букмекеры лічаць фаварытамі "Дынама" і ПСВ, паведамляе by.tribuna.com.
Букмекерская кантора "Марафон" прапануе на матч ПСВ - «Шахцёр» наступныя каэфіцыенты: перамога галандскай каманды — 1,18, нічыя — 7,7, перамога "гарнякоў" — 18,0.
William Hill таксама ўпэўненыя ў перамозе ПСВ. Каэфіцыент на перамогу галандцаў складае 1,22, нічыя — 6,0, перамога "Шахцёра" — 13,0.
На матч "Дынама" Мінск — "Насьёнал" букмекеры прапануюць наступныя каціроўкі.
У БК "Марафон" каэфіцыент на перамогу гаспадароў поля складае 2,52, нічыя — 3,35, перамогу "Насьёнала" букмекеры ацэньваюць каэфіцыентам 2,98.
William Hill таксама лічыць «Дынама» фаварытам першай сустрэчы. Перамога беларусаў — 2,50, нічыя — 3,20, перамога партугальцаў — 2,80.
Фота — sport-stavka.com