Бульдозер на прарыў ачаплення вёў адзін з камандзіраў "Беркута"? (відэа)

Нагадаем, сотні маладых людзей спрабавалі прарваць ачапленне байцоў спецпадраздзялення "Беркут". Для гэтага нават выкарыстоўваўся бульдозер, каўшом якога траўмавала аднаго са спецназаўцаў. Аднак штурм быў адбіты. Спачатку апазіцыя заявіла, што там была правакацыя, пасля з'явіліся паведамленні пра ўдзел у атацы сябраў нацыяналістычных "Свабоды" і "Брацтва".



Як паведамляе сайт censor.net, не выключана, што падзеі на Банкаўскай вуліцы ў Кіеве былі справакаваныя спецпадраздзяленнем "Беркут". На відэа відаць, як загады трактарысту аддае чалавек, які вельмі падобны на палкоўніка міліцыі, намесніка камандзіра палка міліцыі асаблівага прызначэння "Беркут" Сяргей Кусюка. Ён часцей за іншых афіцэраў з'яўляўся на мітынгах, таму яго твар запомнілі апазіцыйныя актывісты.

Камандзір "Беркута": Я не клікаў людзей на штурм, мяне там не было (відэа)

Фота — censor.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі