Бургер “па-лукашэнкаўску”, альбо Як украсці і стаць героем фаст-фуду — эфір
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
“Яны кінулі ўласнасць, мы яе паднялі, прывялі ў парадак”, “Разрэзаць булачку напалову, упіхнуць мяса, бульбу або салату туды не можам? Думаю, дай праверу, можам мы ці не можам”… Гэта не частка нумару кагосьці са стэндапераў, як можна было б падумаць, а выказванні чалавека, які лічыць сябе не проста кіраўніком краіны, а яшчэ і спяцом у сферы хуткага харчавання. А дакладней, прызнанне таго, як лукашысты прысабечылі тое, што ім не належыць і чаго ім не дарылі, — 25 рэстарацый сеткі “Макдональдс”. Такая вось нацыяналізацыя па-лукашэнкаўску.
Што насамрэч адбываецца з былой уласнасцю сеткі “Макдональдс” у Беларусі і чаму нацыяналізацыя “па-лукашэнкаўску” — не крадзеж? Што чакае іншыя бізнесы з “недружалюбных краін” і чым небяспечны прыбытковы бізнес у лукашэнкаўскай Беларусі? Ці вызначыліся ў Каардынацыйнай радзе з працэдурай галасавання і каму не дагадзілі Кавалькова з Рымашэўскім? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.