“Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі”: у дзіцячых садках — 12–13 градусаў

“Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі”: у дзіцячых садках — 12–13 градусаў

Неспадзяванае вераснёўскае пахаладанне заспела беларускія дзіцячыя садкі знянацку. Раніцай у панядзелак тэмпература ў некаторых групах упала да 12–13 градусаў. У Полацку абураны бацька, пабачыўшы такое, пайшоў наўпрост у райвыканкам.

Размову з чыноўнікамі мужчына запісаў на дыктафон і апублікаваў у сацсетках:

— У дзяцей у садках 13 градусаў. 

— Мы ведаем. У дзве гадзіны дня ў Віцебску будзе вырашацца… Без Віцебска мы не зможам зрабіць. 

— Вырашацца будзе? Я падыму на вушы Адміністрацыю прэзідэнта, калі не будзе сёння ацяплення. 13 градусаў! Дзеці не могуць у 13 градусаў. 

— Мы запыталі Віцебск. Пачакайце да абеду.

“Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі”: у дзіцячых садках — 12–13 градусаў
"УКантакце" / суполка "Полацк-Наваполацк" / Градуснікі ў дзіцячым садку

“Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі дзеткам”

У дзіцячых садках Полацка, куда звярнулася Еўрарадыё, пацвердзілі, што некалькі дзён у памяшканнях было халодна.

— Як спраўляліся? Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі дзеткам, клеілі вокны, выкарыстоўвалі абагравальнікі, — распавядаюць Еўрарадыё ў дзіцячым садку ў Полацку.

Па словах супрацоўніцы полацкага дзіцячага садка № 27, ужо сёння ацяпленне будзе ўключанае:

— З сённяшняга дня [23 верасня. — Еўрарадыё] мы падключаем і цяпло ідзе. Ведаеце, на мінулым тыдні гэта было [тэмпература ў пакоях 13 градусаў. — Еўрарадыё]. Сёння раніцай мы атрымалі распараджэнне і работы ідуць. 

У іншых дзіцячых садках горада Еўрарадыё пацвердзілі, што таксама пачынаюць уключаць ацяпленне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі