У Падмаскоўі адбыўся буйны пажар
У Падмаскоўі гарыць гандлёвы цэнтр / t.me/astrapress
Раніцай 9 снежня ў Падмаскоўі ў РФ здарыўся буйны пажар. Там гарэў гандлёвы цэнтр "Мега Хімкі". Плошча ўзгарання складала 17-18 тысяч квадратных метраў. Вядома пра аднаго загінулага.
Пажар пачаўся на складзе крамы OBI. У гэтай частцы гандлёвага цэнтра былі драўляныя збудаванні, мэбля. Агонь хутка распаўсюдзіўся і ахапіў усю плошчу супермаркета. Барацьбу з пажарам ускладнялі выбухі газавых балонаў і ёмістасцяў з фарбай, піша @bazabazon.
Разглядалася версія пра падпал, але яна не пацвердзілася. Па іншай версіі, прычынай узгарання сталі зварачныя працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.