Бяляцкі: Асуджаных у калоніі інфармуюць пра вынясенне смяротных прысудаў

Па словах Бяляцкага, на дошцы аб’яваў Бабруйскай калоніі з’явілася інфармацыя, што Магілёўскім абласным судом вынесены смяротны прысуд. Палуда мяркуе, што зняволеных інфармуюць пра гэта з мэтай падтрымання дысцыпліны, або ў межах інфармавання грамадскасці.


“Аднак мы не заўважалі, каб усіх астатніх грамадзянаў актыўна інфармавалі пра вынясенне смяротнага прысуду. Наадварот, здабыць інфармацыю пра асуджанага было надзвычай складана”, — цытуе словы грамадскага актывіста сайт spring96.org.

Нагадаем, Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне.


Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі