Былая суддзя задаволеная, што яе выключылі з "чорнага спісу" ЕС

Напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняў Савет ЕС. У сераду быў апублікаваны абноўлены "чорны спіс", з якога выключылі 13 асобаў, у тым ліку і Комар.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Радыё Свабода, Вольга Комар сказала, што яна "задаволеная", але каментаваць не хоча. Яна толькі адзначыла, што знаходжанне ў "чорным спісе" не адбівалася на яе адвакацкай працы.



Нагадаем, Вольга Комар у 2011 годзе як суддзя Фрунзенскага раённага суда асудзіла на 4 гады зняволення ўдзельніка мітынгу 19 снежня 2010 года Васіля Парфянкова. Яна вядомая таксама тым, што скончыла Беларускі нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

Былая суддзя Вольга Комар: "Я сышла па ўласным жаданні"

Дакумент Савета ЕС з "чорным спісам" можна паглядзець тут.

МЗС Беларусі: Рашэнне ЕС контрпрадуктыўнае, але пазітыў ёсць

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі