Было сорамна называць сваё месца працы: экс-журналістка БТ звярнулася да калег

Ксенія Луцкіна
Ксенія Луцкіна

За некалькі дзён да затрымання па "Справе Прэс-клуба" экс-журналістка БТ Ксенія Луцкіна запісала зварот да калег з дзяржаўных беларускіх СМІ:

"Мы абвясцілі забастоўку, бо разумеем: дзяржаўныя СМІ сталі адвакатамі гвалту і несправядлівасці. Чым бы вы ні займаліся: культурай, спортам, рэкламай, кіно ці навінамі — сёння няма тэм па-за палітыкай. Мы абвясцілі забастоўку, бо хочам займацца журналістыкай, а не прапагандай. Мы сыйшлі, бо было сорамна называць сваё месца працы. Мы сыйшлі, а вы засталіся!"​, — говорит Луцкина.

Відэа было запісанае за некалькі дзён да затрымання Луцкінай. З 22 снежня яна знаходзіцца ў мінскім СІЗА №1 на "Валадарцы".

Ксенія Луцкіна, як і супрацоўнікі Press Club Belarus, затрыманыя ў адзін дзень з ёй, прызнаная палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі