Былому следчаму Яўгену Юшкевічу прысудзілі 11 гадоў калоніі

Яўген Юшкевіч / Наша Ніва
Яўген Юшкевіч / Наша Ніва

Былога следчага Яўгена Юшкевіча асудзілі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд быўагучаны ў Мінскім гарадскім судзе 26 снежня, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".

Суд над Юшкевічам быў закрыты і працягваўся больш за месяц. 33-гадовага экс-следчага судзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "арганізацыю масавых беспарадкаў" у 2020 годзе, "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" ў інтэрв'ю і тэкстах у сацсетках, "пагрозу гвалтам" начальніку ІЧУ на Акрэсціна праз твіт.

Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.

Юшкевіч раней служыў у Следчым камітэце. А ў 2020-м годзе ініцыяваў праект ByChange, каб дапамагчы ў перападрыхтоўцы сілавікоў і чыноўнікаў, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.

Праваабаронцы прызналі Юшкевіча палітвязнем.

Марыя Колесава-Гудзіліна, якая раней была адвакаткай Юшкевіча, напісала, што справа пабудаваная на домыслах, а сам экс-следчы невінаваты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі