Былы футбаліст БАТЭ працягне кар'еру ў Босніі
Яраслаў Арэшкевіч / fkvelez.ba
Былы футбаліст БАТЭ Яраслаў Арэшкевіч працягне кар'еру ў Босніі. 22-гадовы паўабаронца падпісаў кантракт з клубам "Вележ". У чэмпіянаце Босніі і Герцагавіны ён заняў 6-е месца.
Арэшкевіч гуляў за "Рух" і брэсцкае "Дынама". У БАТЭ перайшоў у чэрвені 2022 года. Яго кантракт быў разлічаны да канца 2023-га. За барысаўчан футбаліст згуляў 28 матчаў, забіў 2 галы.
Кантракт з "Вележам" разлічаны да канца сезона 2024/2025 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.