Экс-сілавікі: у Івацэвічах плануюць стварыць спецлагер для пратэстоўцаў

Экс-сілавікі: у Івацэвічах плануюць стварыць спецлагер для пратэстоўцаў

Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў апублікавала чарговы скандальны аўдыёзапіс. На ім можна пачуць голас, падобны на голас намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова (былога кіраўніка ГУБАзіКа МУС).  У кастрычніку 2020-га ён агучыў планы стварэння ў Івацэвічах на базе папраўчай калоніі № 22 спецлагера для бестэрміновага адсялення пратэстоўцаў, якія паўторна прынялі ўдзел у акцыях. З гэтай мэтай у МУС была створана база з інфармацыяй пра ўсіх затрыманых на вулічных акцыях. "Гэта лішнія людзі ў нашай краіне", — можна пачуць на аўдыё.

Таксама на аўдыё гучаць словы пра прычыну смерці пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага (яго застрэлілі гумавай куляй), пра новыя віды спецыяльных сродкаў, якія збіраюцца выкарыстоўваць супраць грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі