Цела жанчыны, знойдзенае ў Брэсце, апазналі: гэта зніклая настаўніца

Цела жанчыны, знойдзенае ў Брэсце, апазналі: гэта зніклая настаўніца

Цела жанчыны, знойдзенае ў Брэсце, апазналі — гэта зніклая 38-гадовая настаўніца, якую шукалі болей за месяц. Па інфармацыі парталу brestcity.com, 30 студзеня муж жанчыны апазнаў сваю жонку. Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці паведаміла, што бачных прыкмет смерці крымінальнага характару на целе жанчыны выяўлена не было. Тым не менш, расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Вынікі экспертызы дазволяць вызначыць дакладную прычыну смерці і абставіны здарэння.

29 студзеня цела жанчыны знайшлі на беразе ракі Мухавец: мясцовы жыхар падчас выгулу сабакі ў раёне Варшаўскай шашы заўважыў фрагменты чалавечых пальцаў і выклікаў міліцыю. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група, якая і дастала труп з замерзлай вады.
 
Як паведамляла Еўрарадыё, 22 снежня настаўніца сярэдняй школы №9 горада Брэста сышла з месца працы ў невядомым кірунку і знікла. 2 студзеня Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце яе знікнення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі