Цэлая сям'я загінула пры абстрэле Запарожжа

Цэлая сям'я загінула пры абстрэле Запарожжа

Цэлая сям'я загінула пры абстрэле Запарожжа / t.me/zoda_gov_ua

Расейскія войскі ўначы на ​​22 сакавіка абстралялі Запарожжа, тры чалавекі загінулі, 12 атрымалі раненні, пра гэта піша тэлеграм-канал кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава.

Ад абстрэлу загінула цэлая сям'я — 14-гадовая дзяўчынка і яе бацькі. Падлетак і бацька загінулі на месцы, маці — у бальніцы.

Абстрэлам таксама пашкоджаны жылыя дамы, аўтамабілі, гарадская інфраструктура.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.