Целы траіх дзяцей знайшлі пад заваламі ў Крывым Рогу
Ратавальнікі разбіраюць завалы ў Крывым Розе
У Крывым Рогу ахвярамі расійскай агрэсіі сталі дзеці. Пад заваламі дома, у які трапіла расійская ракета, знайшлі целы траіх дзяцей, піша hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Лысака.
Такім чынам, колькасць загінулых ад удару па горадзе павялічылася да чатырох чалавек: у панядзелак там знайшлі загінулую ад расійскай атакі жанчыну.
Жанчына і трое загінулых дзяцей належаць да адной сям'і. З яе выжыў толькі бацька.
Ракетны ўдар па Крывым Розе быў нанесены 11 лістапада. Балістычная ракета пацэліла ў шматпавярховы дом. У будынку былі разбураныя пад'езды з першага па пяты паверх.
Паведамлялася пра 14 чалавек, пацярпелых ад удару па горадзе, у тым ліку двух дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.