Цэнтр эпідэміялогіі параіў мінскім заводам скараціць выкіды ў паветра

У сераду 29 кастрычніка над Мінскам завіс смог і пах дыму. МНС патлумачылі з’яву інверсіяй: пры пахаладанні цёплае паветра паднялося ўверх, што стварыла бар'ер для выхаду выкідаў і дыму ад дзейнасці горада — машын, прадпрыемстваў, ацяплення прыватных дамоў. Пазней стала вядома, што паралельна пад Мінскам гараць тарфянікі, што таксама пагаршае сітуацыю з гарадскім паветрам.

“Для прадпрыемстваў горада было разасланае папярэджанне пра неспрыяльныя метэаўмовы, — паведамляе загадчыца аддзела ацэнкі рызыкі цэнтра эпідэміялогіі Дар’я Крупская. — На прадпрыемствах распрацаваныя мерапрыемствы для зніжэння выкідаў ў паветра ў такіх сітуацыях. Таму там таксама вядзецца праца”.

Агулам жа сітуацыя з паветрам у горадзе стабільна бяспечная, дадаюць у цэнтры эпідэміялогіі. Замеры вядуцца няспынна іх вынікі можна адсочваць на сайце Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя (нормай лічыцца паказчык, які не перавышае адну долю максімальна дапушчальнай канцэнтрацыі (ПДК).

“Калі зменіцца надвор’е ў горадзе, то бок будуць больш спрыяльныя ўмовы для рассейвання рэчываў, якія забруджваюць паветра, то палепшыцца і сітуацыя”, — пераконвае Дар’я Крупская.

Тым часам медыкі рэкамендуюць людзям са слабым здароўем гуляць на адкрытых, прадзіманых прасторах, далей ад магістраляў і прамысловых прадпрыемстваў.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі