Цэнтр Мінска закрылі для руху транспарту: тут адбываюцца велагонкі

Цэнтр Мінска закрылі для руху транспарту: тут адбываюцца велагонкі

Цэнтр Мінска перакрываюць для руху ўсіх відаў транпарту, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Гэта звязана з правядзеннем групавых велагонак, якія праходзяць тут у суботу і нядзелю.

22 чэрвеня ў 12:00 стартавала жаночая велагонка. 23 чэрвеня ў такіх самы час пачнуцца спаборніцтвы сярод мужчын.

Маршрут гонак, па якіх перакрываюць вуліцы: Кастрычніцкая плошча —  Энгельса —  Інтэрнацыянальная —  Янкі Купалы —  Куйбышава —  Алаізы Пашкевіч —  Чычэрына —  Кісялёва —  Куйбушава —  Камуністычная —  праспект Незалежнасці —  плошча Перамогі —  праспект Незалежнасці —  вуліца Фрунзе —  Першамайская —  Пуліхава —  Смаленская —  Трасцянецкая —  2-гі Веласіпедны завулак —  Разварот —  Трасцянецкая —  Леніна, Ульянаўская —  Першамайская —  Янкі Купалы —  Карла Маркса —  Энгельса —  праспект Незалежнасці —  плошча Перамогі  (разварот) —  праспект Незалежнасці —  фініш на Кастрычніцкай.

Падчас спаборніцтваў рух транспарту будзе абмежаваны 22 чэрвеня да 16:30 і 23 чэрвеня з 9:00 да 17:30. З 7:30 да 13:30 рух транспарту па маршруце спаборніцтваў будзе закрыты.

25 чэрвеня ў аўторак пройдуць гонкі з раздзельным стартам. У 10:00 пачнецца жаночая гонка, у 13:00 — мужчынская. Рух па маршруце абмяжуюць з 7:00 да 17:00.

Індывідуальная гонка на час стартуе ў райне Кастрычніцкай плошчы, з вуліцы Інтэрнацыянальнай, і пройдзе па маршруце: Янкі Купалы —  Куйбышава —  Алаізы Пашкевіч —  Максіма Багдановіча —  Старажоўская —  Камуністычная —  Няміга —  Раманаўская Слабада —  Кальварыйская —  Ціміразева. На скрыжаванні з вуліцай Лесі Украінкі спартсменкі зробяць разварот і рушаць у адваротным кірунку ў бок Кастрычніцкай. Фініш адбудзецца на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

На ўчастках дарог, дзе пройдзе маршрут гонкі, нельга таксама паркаваць асабісты транспарт. ДАІ рэкамендуе кіроўцам актыўней выкарыстоўваць першае і другое транспартныя колы, а таксама МКАД.

 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі