Цэнтр Жодзіна з-за аварыі на падстанцыі БЕЛАЗа быў без электрычнасці
Цэнтральная частка Жодзіна з-за аварыі на падстанцыі БЕЛАЗа была без электрычнасці. Як паведамляюць "Жодзінскія навіны", яна здарылася ў сераду каля 13-й гадзіны. Аднаўленчымі працамі займаліся спецыялісты Барысаўскіх электрычных сетак.
Праз дзве гадзіны пра аднаўленне электразабеспячэння "прамысловых і бытавых спажыўцоў г. Жодзіна" паведаміла "Мінскэнерга".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.