Цэны на газ падскочылі пасля таго, як Расія скараціла пастаўкі
Цяпер "Паўночны паток-1", па якім газ ідзе ў Германію, працуе менш чым на пятую частку сваёй магутнасці / pixabay
Цэны на газ выраслі на 9% пасля таго, як Расія скараціла пастаўкі па "Паўночным патоку-1". Цяпер цана вагаецца каля гістарычнага максімуму, зазначаюць аналітыкі ВВС.
Германія імпартуе з Расіі 55% газу, вялікая яго частка паступае менавіта праз "Паўночны паток-1". Расійская кампанія "Газпром" заяўляе, што скарачэнне дыктавалася тэхнічнымі прычынамі, звязанымі з абслугоўваннем турбіны, але Германія запэўнівае, што такіх прычын няма.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінавачвае Расію ў пачатку энергетычнай вайны і жаданні зрабіць жыццё еўрапейцаў цяжэйшым.
Каб не дапусціць энергетычнага крызісу, краіны ЕС пагадзіліся ў добраахвотным парадку скараціць спажыванне газу на 15%. На гэта яны далі сабе паўгода — са жніўня па сакавік 2023-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.