Цэны ў Беларусі зноў падраслі — за месяц амаль на 2%

Цэны ў беларускіх крамах будуць расці і далей, мяркуюць эксперты ЕАБР / Еўрарадыё
Цэны ў беларускіх крамах будуць расці і далей, мяркуюць эксперты ЕАБР / Еўрарадыё

Гадавая інфляцыя ў Беларусі па выніках красавіка склала 16,8%, адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця. У сакавіку гэты паказчык складаў 15,9%.

Месячны рост цэн з ліквідацыяй сезоннасці ў красавіку эксперты ацанілі ў 1,7%. Яны лічаць, што цэны растуць праз санкцыі і агульную нестабільную эканамічную сітуацыю ў свеце. Пасля ўведзеных абмежаванняў беларускім вытворцам і пастаўшчыкам трэба выбудоўваць новыя лагістычныя ланцугі. У выніку растуць выдаткі, а за імі — і цэны. Акрамя таго, інфляцыя назіраецца і на сусветных рынках.

Гэтыя фактары і далей будуць уплываць на цэны сёлета, мяркуюць эксперты ЕАБР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі