"Чалавечнасць і высокае маральнае аблічча". Качанава агучыла якасці чыноўнікаў
Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава 1 жніўня заявіла, што галоўнымі якасцямі чыноўнікаў павінны стаць чалавечнасць і высокі і маральны воблік, — інфармуе БЕЛТА. Гэта адбылося падчас сустрэчы Качанавай з прадстаўнікамі адмысловай групы рэзерва кіруючых кадраў ад Брэсцкай вобласці.
Па яе словах, у Адміністрацыі распрацаваныя прапановы па павышэнні прэстыжа дзяржслужбы, яны былі агучаныя Аляксандру Лукашэнку.
"Дзяржаўныя служачыя — людзі, якія выбралі справай свайго жыцця служэнне дзяржаве і людзям", — упэўнена Качанава.