Чалы: Людзей штурхаюць ствараць чорны валютны рынак

Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што рашэнне Нацбанка пра ўвядзенне 30% збора гэта “другое выданне 15 сакавіка 2011 года”.

Чалы: "Ідэя ў чым? Як пазбегнуць афіцыйнай дэвальвацыі? Захаваем лічбы, афіцыйны курс застаецца тым самым, але здзелак па ім правесці немагчыма. Фактычна гэта азначае, што спрэд між купляй і продажам (розніца паміж лепшымі коштамі на куплю і продаж. — Еўрарадыё) павышаецца на 30%, а рынак становіцца неліквідным".

Эканаміст лічыць, што афіцыйна назваць дэвальвацыяй гэты збор нельга. Ён лічыць, што гэта рэжым адміністрацыйных абмежаванняў. У выніку будзе знішчаны афіцыйны адкрыты рынак, што падштурхне людзей да стварэння чорнага рынку валюты.

Чалы таксама адзначае, што наўрад ці гэтая мера дапаможа выратаваць рублёвыя ўклады. На яго думку, трэба не пагаршаць умовы па канвертацыі наяўнай валюты, а — рэзка ўзняць стаўку па рублях. Але і гэта зрабіць таксама нельга, кажа эканаміст, бо гэта рэзка павялічыць кошт крэдытаў у нацыянальнай валюце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі