Чаму журналісты не пайшлі на прэс-канферэнцыю Бабіча пра Крым: заява рэдакцый

Міхаіл Бабіч / kremlin.ru
Міхаіл Бабіч / kremlin.ru

Заява рэдакцый недзяржаўных СМІ

Сёння ў прэс-цэнтры "Sputnik Беларусь" праходзіць прэс-канферэнцыя амбасадара Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча, прысвечаная "пяцігоддзю ўваходу Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі".

Мы, рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ, узважыўшы ўсе плюсы і мінусы прысутнасці нашых журналістаў на гэтым мерапрыемстве, прынялі рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў ёй.

Мы падкрэсліваем, што гэтае рашэнне ні ў якім разе не азначае ігнараванне пасла Расіі ці адсутнасць цікавасці да яго пазіцыі. Мы гатовыя сустрэцца са спадаром амбасадарам у фармаце прэс-канферэнцыі ці асобных інтэрв'ю па тэме беларуска-расійскіх адносінаў, задаць усе пытанні, якія нас цікавяць, і данесці да нашых чытачоў яго адказы. Некаторыя з нас ужо адпраўлялі заяўкі на такое інтэрв'ю.

Аднак, улічваючы заяўленую тэму прэс-канферэнцыі, мы не хацелі б, каб прысутнасць нашых журналістаў там была вытлумачаная нашымі чытачамі як падтрымка адной з пазіцый па падзеях у Крыме ў 2014 годзе. Акрамя таго, пазіцыя Расіі па гэтай тэме шырока і даўно вядомая.

Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава

Галоўны рэдактар "Еўрапейскага радыё для Беларусі" Павел Свярдлоў

Галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына

Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч

Галоўны рэдактар "Народнай Волі" Іосіф Сярэдзіч

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 18.03

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі