Чарговая параза гандбольнай зборнай: цяпер ад Бразіліі ў мінус 5 мячоў

У кваліфікацыі чэмпіяната свету па гандболе, які праходзіць у Катары, наша нацыянальная гандбольная зборная прайграла трэці матч запар — цяпер і бразільцам (29:34).

Нагадаем, што тыя ж пяць мячоў нашы раней саступілі іспанцам і славенцам.

Кволыя шанцы на выхад з групы ў 1/8 фінала захоўваюцца. Для гэтага беларусам неабходна ў сераду 21-га студзеня перамагаць зборную Чылі — пажадана з буйной розніцай мячоў. А ў завяршальным матчы кваліфікацыі трэба перайграць каманду Катара, што ў сённяшняй сітуацыі выглядае маларэальным. Па-першае, катарцы — гаспадары спаборніцтваў. Па-другое, яны без праблем рассправіліся з бразільцамі, якім зборная Беларусі нічога не змагла супрацьпаставіць.

Але нават у выпадку дзвюх пераканаўчых перамог не ўсё будзе залежаць ад нашай каманды.

Фота: handball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі