Чарговую справу Сяргея Ціханоўскага разгледзелі ў Гомелі

Чарговую справу Сяргея Ціханоўскага разгледзелі ў Гомелі

У Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня працшло пасяджэнне па яшчэ адной апеляцыйнай скарзе Сяргея Ціханоўскага, піша TUT.by. 

Апеляцыю блогер падаў яшчэ ў траўні, калі яму прысудзілі 15 сутак за яго стрым у Мёрах і Салігорску. У сённяшнім працэсе Ціханоўскі, якога ўжо вінавацяць па крымінальнай справе, зноў удзельнічаў праз відэасувязь з СІЗА.

З суддзёй Васілём Бегуном і сваім абаронцам Алегам Юрчанкам Ціханоўскі размаўляў праз велізарны манітор тэлевізара. Прысутныя прасілі суд павярнуць манітор, каб маці магла паглядзець на Сяргея, але суддзя не дазволіў.

У апеляцыі Ціханоўскі заявіў, што не рабіць ніякіх супрацьпраўных дзеянняў, а рэалізоўваў канстытуцыйнае права на свабоду правядзення масавых мерапрыемстваў. На яго думку, суд няправільна вытлумачыў закон і не прыняў пад увагу Канстытуцыю. У сваёй прамове блогер заявіў, што ў Беларусі не выконваюцца Канстытуцыя і законы, няма свабоды слова і свабоды сходаў, крымінальныя справы фабрыкуюцца.

Ён заявіў, што на папярэднім працэсе тлумачыў суддзі, што гэта было інтэрв'ю, а не мітынг ці сход грамадзян. "Дакладна так у чарзе ў краме людзі размаўляюць. Але тут нават чаргі не было. Хоць па Канстытуцыі мы можам збірацца", — упэўнены Ціханоўскі.

Яго адвакат Алег Юрчанка таксама лічыць, што папярэдні суд няправільна інтэрпрэтаваў падзеі ў Мёрах і Салігорску.

"У працэсе 19 траўня былі адгледжаныя відэа — ніякага мітынгу там не было, было інтэрв'ю. Чалавек свае думкі і "балячкі" Сяргею свабодна выказваў. Чаму суд палічыў, што гэта з'яўляецца "спосабам завуалявання" масавага мерапрыемства? Людзі маюць права свабодна перамяшчацца, знаходзіцца ў любым месцы, стаяць, гаварыць і слухаць. Супрацоўнік міліцыі вунь з пакетам выходзіў з крамы — ён нават не звярнуў на гэты так званы мітынг увагі", — прывёў доказы адвакат. На яго думку, Ціханоўскаму не было неабходнасці браць дазвол на мітынг, бо ніякага мітынгу не было. 

Аднак суд вырашыў не задавальняць скаргу Ціханоўскага.

Сябры і родныя праводзілі суддзю выкрыкамі "Ганьба!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі