Чарговыя затрыманні ў Ваўкавыску, на гэты раз схапілі настаўнікаў
У ваўкавыскай гімназіі
Чарговыя затрыманні адбыліся ў Ваўкавыску. Як піша @Grodno_grab, на гэты раз сілавікі схапілі настаўнікаў гімназіі № 1. Вядома аб двух такіх выпадках.
Яшчэ ў пачатку лета ў Ваўкавыску затрымлівалі больш за 15 супрацоўнікаў мясцовага мясакамбіната — за падпіскі на "экстрэмісцкія" тг-каналы. У далейшым затрыманні працягваліся. Нядаўна ў працоўны час затрымалі кіроўцу хуткай дапамогі, а таксама супрацоўніка "Белтэлекама". А перад гэтым за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" схапілі не менш шасці чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.