Чарвякоў: эканоміка Беларусі пачне аднаўляцца ў канцы лета — у пачатку восені

Чарвякоў: эканоміка Беларусі пачне аднаўляцца ў канцы лета — у пачатку восені

Эканоміка Беларусі пачне аднаўляцца ў трэцім квартале 2020-га — у канцы лета — у пачатку восені. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў новы міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Ён ужо бачыць пэўныя "пазітыўныя вынікі". Праводзіліся апытанні кіраўнікоў прамысловых арганізацый і высветлілася, што расце "індэкс прамысловага аптымізму" — кіраўнікі прадпрыемстваў "пачынаюць планаваць сваю дзейнасць з ростам аб'ёму выпуску [прадукцыі]".

Чарвякоў падкрэслівае, што фіксуецца стабільны рост у такіх сферах, як нафтаперапрацоўка, будаўніцтва, сельская гаспадарка, ІТ, вытворчасць прадуктаў харчавання. Але ёсць і сферы, якія адстаюць ад паказчыкаў мінулага года з-за сітуацыі з каранавірусам, кажа міністр эканомікі. Але і тут ён бачыць пазітыў — асноўныя гандлёвыя партнёры ў замежжы пачынаюць здымаць уведзеныя раней абмежаванні, а значыць там чакаюць беларускую прадукцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі