Часовае пацяпленне ў Беларусі чакаецца ў канцы тыдня
Часовае пацяпленне ў Беларусі чакаецца ў канцы тыдня. Яно захаваецца і ў пачатку тыдня наступнага, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. А ў бліжэйшыя дні будуць панаваць маразы, тэмпература паветра прагназуецца ніжэйшая за кліматычную норму на 2-7 градусаў. У сераду, 9 студзеня, будзе ад -7 да -13, на захадзе краіны чакаецца ад -4 да -6, а ўначы па паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі — да 14-19 градусаў марозу. Маразы захаваюцца і ў наступныя двое сутак.
У другой палове наступнага тыдня, пасля пацяплення (месцамі будзе каля 0), зноў пахаладае. Больш нізкая тэмпература прагназуецца на ўсходзе.