Часовага паверанага Беларусі ў Казахстане звольнілі — за перамогу Ціханоўскай
З пасады звольнены яшчэ адзін беларускі дыпламат — часовы павераны ў Казахстане Ігар Шаладонаў. Пра адпаведную пастанову Саўміна паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Можна меркаваць, што прычынай звальнення стала перамога Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах. У пратаколе з выбарчага ўчастка ў Нур-Султане пазначана, што за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 34 чалавекі, за Святлану Ціханоўскую — 42.
Ігар Шаладонаў быў старшынёй выбарчай камісіі ў Нур-Султане.
Пратакол, за які Ігару Шаладонаву давялося заплаціць пасадай
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.