Часовым павераным Ватыкана ў Беларусі прызначаны Марынка Антолавіч

Часовым павераным Ватыкана ў Беларусі прызначаны Марынка Антолавіч

У Беларусі часовым павераным у справах Ватыкана прызначаны Марынка Антолавіч. З 15 снежня ён займаў пасаду першага сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Мінску.

Антолавіч будзе знаходзіцца на гэтай пасадзе да прыезду ў Беларусь апостальскага нунцыя. Імя новага кіраўніка дыпламатычнай місіі Ватыкана ў Мінску пакуль невядомае, паведамляе афіцыйны партал Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

13 лістапада Папа Рымскі Францыск прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці кіраўніком дыпламатычнай місіі Ватыкана ва Украіне. Дыпмісію Святога пасаду ў Мінску ён узначальваў з лета 2011 года. У завяршэнне свайго служэння ў Беларусі арцыбіскуп Гуджэроцці 12 і 13 снежня правёў набажэнствы ў Мінску і Будславе.

Фота: travelfotki.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі